?

Log in

No account? Create an account

Да згубленых сяброў...

Колькасць сяброў змяншаецца з маланкавай хуткасцю. Непрыемна, аднак у галаве нават не ўзнікае думка пайсці на прымірэнне. Толькі да пабеднага канца. Канца, якога хутчэй за ўсе не будзе. Зрабіць выгляд, што нічога не было - немагчыма. Было закранута святое - годнасць. І кожны лічыць, што яго. Заўседы можна спрачацца, выказваць свае меркаванні, але не асуджаць ці навязваць свае меркаванні. У іншым выпадку - вайна!


Пра дзень нараджэння...

Сёня я магу шчыра сказаць, што мае мары апярэджваюць мае магчымасці. Апошні час я не паспяваю падумаць, як жаданні выконваюцца з маланкавай хуткасцю.
Амаль, што ўсе сваё свядомае жыцце я марыла пра Шатландыю і вось сёння па пошце мне прыходзіць ліст у якім мяне запрашаюць на іспыты у Эдынбургскі універсітэт. Экзаменацыйныя пытанні і білет прыкладаюцца). Вось не ведаю, як падрыхтую 200 пытанняў па гісторыі на ангельскай мове за 3 месяцы, аднак гэта ўжо не тая праблема пра якую трэба клапаціцца.  
У мяне есць свая кватэра. Аказваецца у латарэю можна выіграць). Так што калі нехта вам будзе расказваць, што ўсе гэта падман, не верце! Трэба грошы на рэмонт, але
аднак гэта ўжо не тая праблема пра якую трэба клапаціцца!  
Сення была на дні народжэння ў сяброўкі. Проста фармальнае свята з бацькамі і тортам. Аднак мне ўвесь час не давала спакоі думка, што нікому не весела. Стала вельмі шкада сваю сяброўку, бо  яна гэта таксама адчувала. Я бачыла гэта па яе твары. У яе вачах не было той радасці якую я бачыла ў дзяцінстве. Яна нібыта саромілася таго, што было вакол яе: небагатагы стол, аблезлая кватэра, бацька, які закончыў дзень словамі: пашла нахуй сука (адрасавана было маці маей сяброўкі). Я заўважыла як яна пасля выцірала слезы. А вочы ў яе прыпухлыя ад хваробы шчытавідкі. Калі ей адрэзалі торт, у яе вачах зноўку з'явілася смуга. Я ведаю, што кожны раз гледзячы ў люстэрка яна праклінае сябе. А заўтра ей яшчэ працаваць кандуктарам у тралейбусе.   
Дык вось іншы раз задумваешся, ці справядлівы да яе лес? Што яна такога зрабіла? 
            
 Прыйшоў час рухацца наперад, змяніць звычайны расклад. Прыдзецца чымсьці ахвяраваць. Вось толькі куды падацца? Можа трэба паехаць дабраахвотнікам у Афрыку: і свет пабачу і камусьці дапамагу (калі змагу)) Усе адно лепш, чым сядзець на адным месцы. Патрэбны новыя эмоцыі і ўражанні. 


30.99 КБ


127.42 КБ
 Паважаны Аляксандр!


Скажу шчыра, што сенняшні дзень павінен быў прайсці зусім па-іншаму. А менавіта з адсутнасцю таго перыяда, дзе мы разам праціраем вопратку седзячы ў скверы. І я ж не хацела перціся, але ўсе роўна не магу пнуць чалавека, які адносіцца з зацікаўленасцю да мяне. І ўсе мне было агідна і нецікава. Я назірала за наваколлем, як з-за турэмных кратаў. І ўсе  пазіралі на мяне і ныбыта пыталі "Што ты з ім робіш??".  
І хутчэй за ўсе гэты дзень знікне у чаразе астатніх, але я не магу зразумець, з якога гэта часу я пачала лічыць сябе лепш за кагосці? Што самае смешнае,  я ўжо была ў аналагічнай сітуацыі.Толькі роля крытыкуючага і расчарованага субяседніка была не ў мяне. І яшчэ доўга-доўга я не магла дараваць  абыякавасць да сябе, цынічны позірк, крытыку ў свой бок. Нават спрабавала помсціць. Але напэўна зараз прыйшоў час зразумець, што ў кожнага чалавека есць мяжа, пераходзячы якую ен не ў стане дараваць іншым іх недахопы, бо гэтыя недахопы знаходзяцца на адлегласці выцягннутай рукі і вось-вось выпацкаюць вашу асобу...



трэба думаць пра прыемнае)


22.59 КБ

да самой сябе

Кожны раз калі я нешта атрымоўваю ад людзей, пачынаю спадзявацца на іх неабыякавасць да сябе адразу прыходзіць расчараванне. І так сумна і балюча ад таго, што прыдзецца растацца. І так хочацца быць побач і адчуваць на сабе пяшчотны позірк. Аднак мяне няма ў іх думках, мяне няма ў іх сэрцах і хутка знікну з іх памяці. Гвалтоўна міл не будзеш), за проста так цябе паважаць ніхто не збіраецца.
Так шмат цікавых, прыстойных людзей знаходзіліся вакол мяне. І ўсіх я губляю. Некуды знікаюць назаўсёды. мы растаемся і больш ніколі, ніколі не сустэнемся.
Але я іх ніколі не забуду. Яны ж заставілі на мне свой адбітак. Недзе ён вельмі яскравы, недзе амаль незаўважны. Я ж лавіла кожны позікр, кожнае слова, кожны рух цела каб зразумець і адчуць чым яны жывуць. І зараз так хочацца пераступіць цераз сябе, змяніцца ад А да Я каб толькі ты не губляўся. У сэрцы пустата, на душы безвыходнасць. Шчаслівай дарогі...
 




Прывіды былога 


 

Добры дзень паважаны Аляксандр Аляксандравіч

Гэты дзень я доўга яшчэ буду памятаваць. І менавіта прычынай гэтаму вы і   аграрная палітыка  Беларусі (нууу..... і крыху мая абыякавасць да вучобы). Увесь сенняшні дзень я блукаю як вожык у смузе і на душы ў мяне вельмі кепска. Я не разумею, як так атрымалася, што да методыкі выкладання я засталася неудзел? У сваіх думках не раз складала геніяльны план урока (за што вы апладыравалі стоя), выдатна адказвала на заліку... І збіралася я ў хуткім часе ажыццявіць усё гэта. Ірына С. вам падцвердзіць, што я не хлушу. (але вучэбны год праляцеў надзвычай хутка).  Як так атрымалася, што ў гэтыя цудоўныя мроі ўклінілася аграрная палітыка?  І вось я сяджу на заліку і прымушаю сябе думаць пра рэфармаванне вёскі, трактары. А на двары дожджык, насупраць  Яўген (не мог сволач пазней зайсці))). І вось з аркушам паперкі і блытанай пісанінай на ім пара мне адказваць. Словы каверкаюцца, вока тузаецца. Вось, што робіць уся гэта палітыка з людзьмі.      
Пакуль ехала  дадому пасля ганебнага заліку заснула  ў траліку.  У сне за мной бегла мапа Беларусі, а ў паветры лётаў амерыканскі сцяг. Таму ўсе вобласці, раёны, штаты (50!) надоўга адбіліся ў маім мазгу. Зараз кожная машына з апошняй цыфрай 7 балюча адгукаецца ў свядомасці. 

Карацей, я шмат сёння зразумела (акрамя вышэйпералічанага).  Ніфіга думкі не матэрыяльны. Толькі ганьба штурхае нас наперад, і толькі яна можа прымусіць нас стаяць да апошняга.